Ад журналисткI Алы Шарко, напярэдаднi Дня Народзiнау Надзеi.
Год.
2 жніўня народзіны ў Надзі Irdorath (Надзея Робертаўна Калач для тэлеграм). Мінулы ДН не атрымаўся: затрымалі і Надзю з мужам, і музыкаў, іх сяброў.
Надзея прыгожая. Прыгажосць вельмі эклектычная ў СІЗА: цвіль, аблупленае жалеза на шконках…. І Надзя – высокая, яркая, з дрэдамі, якія мы планавали пераплясці ў дзень майго вызвалення.
Надзея спявала нам. Яе спевы я пераглядзела не раз з музыкай і мокрымі вачыма на яе youtubе канале.
Пела і іншае, мы вывучылі з ёй «Ой, лимончики, вы мои лимончики, не растете вы моем саду. Бумбумбумбум. Ой лимончики, вы мои лимончики. Где растёте, у Соньки на балкончике»… Падпявалі.
Калі Надзя займалася спортам, мы троху заміралі: бо яе выпад наперад займаў палову дворыка). У лістах Надзея малюе, і малюе афігенна. Хто атрымліваў яе лісты, ведае. Дарэчы, графіку лога групы – рабіла Надзя.
Я так думаю, што ўсё, што Надзя робіць, атрымліваецца ў яе афігенна. Калі прынеслі памідоркі і агурочкі, што яна сама расціла, дык і яны былі афігеннымі.
Гісторыі Надзі пра группу, і увогуле жыццёвыя гісторыі – асобны жанр, расказчык ці расказчыца з яе… ну вы помніце якая. Вось чалавек наўпрост усё робіць на вышэйшы бал.
Памятаю яе сінякі пасля спання на жалезе на Акрэсціна, памятаю яе вочы. Памятаю, як тонкія ручайкі сцякалі з яе доўгіх валасоў, калі адразу пасля душа яе павялі ставіць на “экстрэміскі” улік («Полотенце? Нет, нельзя»).
Я абяцала Надзе, што буду на першым канцэрце пасля турмы ў першым шэрагу. І я там буду. Чакаю цябе, Надзечка.